Без Мірнага ў складзе, але ў поўнай баявой гатоўнасці. Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе напярэдадні матча кубка Дэвіса з камандай Егіпта правяла трэніровачны збор на грунтавых кортах. У Каір у панядзелак адправяцца Ягор Герасімаў, дэбютант зборнай Іван Івашка, а таксама Сяргей Бетаў і Аляксандр Буры. Беларуская каманда ў рэйтынгу займае 47-е месца, нашы сапернікі - 76-е.
Сустрэча Егіпет - Беларусь пройдзе 4-6 сакавіка. У выпадку перамогі нашы тэнісісты ў другім раўндзе згуляюць з пераможцам пары Манака - Латвія.













