Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе супраць аўстрыйцаў. Хварэем на "Беларусь 5".

8 апреля 2017

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе ўжо сёння можа абгуляць аўстрыйцаў у матчы другога раўнда першай Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Нагадаем, учора перамогі нашай камандзе прынеслі Ягор Герасімаў і Ілья Івашка. У 13:00 пачнецца парны матч, на які ад зборнай Беларусі заяўленыя Максім Мірны і Ілья Івашка, у Аўстрыі - Аляксандр Пея і Юльян Ноўл. Адзначым, што за гадзіну да пачатку сустрэчы капітаны могуць зрабіць замену. Матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".