Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе пачала падрыхтоўку да матча Кубка Дэвіса

27 января 2017

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе пачала падрыхтоўку да матча першага раўнда першай Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса, у якім нашымі сапернікамі стануць румыны. Пакуль на кортах Палаца тэніса рыхтуюцца Максім Мірны і Яраслаў Шыла, Ягор Герасімаў і Ілья Івашка далучацца да каманды пазней.

Матч Беларусь - Румынія пройдзе ў Палацы тэніса з 3 па 5 лютага.