Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе пачала падрыхтоўку да Кубка Дэвіса

4 апреля 2017

Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе пачала падрыхтоўку да матча другога раўнда першай Еўра-афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Напярэдадні ў Мінск прыляцелі і аўстрыйцы. Як і чакалася, без свайго лідара - 9-й ракеткі свету Дамініка Ціма. Спартсмен першапачаткова даў згоду гуляць за зборную, аднак параіўшыся з трэнерам застаўся і рыхтуецца да грунтавага турніру.

Цяперашні першы нумар аўстрыйскай зборнай і 109-ая ракетка свету Геральд Мельцэр на мінулым тыдні ў Францыі быў зрынуты нашым Ягорам Герасімавым.