Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе рыхтуецца да матча Кубка Дэвіса супраць Аргенціны

8 сентября 2021

Без Івашкі і Герасімава ў складзе на чале з капітанам Аляксандрам Васілеўскім. Мужчынская зборная Беларусі пачала падрыхтоўку да матча першага раўнда Кубка Дэвіса супраць Аргенціны, які пройдзе на грунтавых кортах Буэнас-Айрэса. У заяўку нашай каманды трапілі маладыя гульцы, якія дэбютуюць у паядынках такога высокага ўзроўню. Гэта Аляксандр Згіроўскі, Марцін Барысюк, Данііл Астапенка і Эрык Аруцюнян.

У складзе нашых сапернікаў тры гульцы з першай сотні. Ударная сіла аргенцінцаў: 14-ы ў рэйтынгу Дыега Шварцман, 62-і Федэрыка Корыя і 85-ы Гвіда Пелья. А таксама вопытныя парнікі: Арасіа Себальяс і Максіма Гансалес. Сустрэча пройдзе 18-19 верасня.