Мужчынская зборная Беларусі па спартыўнай гімнастыцы не змагла заваяваць ліцэнзію на Алімпіяду

8 октября 2019

Мужчынская зборная Беларусі па спартыўнай гімнастыцы не змагла заваяваць камандную ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа. На чэмпіянаце свету ў Штутгарце наша зборная размясцілася на 20-м месцы па выніках кваліфікацыі. За беларусаў выступілі Алег Цясельскі, Андрэй Ліхавіцкі, Дзяніс Санувон, Ягор Шарамкоў і Ілья Якаўлеў. Апошні раз на Гульнях чатырохгоддзя поўнай камандай наша зборная выступала ў Пекіне ў 2008 годзе. У асобных відах таксама ўсе фіналы пройдуць без беларусаў.