Мужчынская зборная Беларусі па гандболе заняла трэцяе месца на турніры ў Любліне

7 апреля 2014

Які з'яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі да чэрвеньскіх матчаў плэй-оф чэмпіянату свету. Напярэдадні беларусы ва ўпартай барацьбе ўступілі камандзе Расіі 29:30. Адзначым, наша каманда гуляе без лідара Сяргея Рутэнкі, а таксама Аляксандра Цітова і Вячаслава Шумака.


Тым часам маладзёжная зборная прабілася ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў жніўні ў Аўстрыі. Каманда Алега Шарэйкі ў 4-ай кваліфікацыйнай групе прайграла французам, разграміла ўкраінцаў і згуляла ўнічыю з расіянамі, у выніку апярэдзіўшы апошніх па дадатковых паказчыках.