Мужчынская зборная Беларусі па гандболе даведалася сваіх сапернікаў у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2020 года

12 апреля 2018

Сапернікамі нашай зборнай у групе пад нумарам пяць аказаліся каманды Чэхіі, Босніі і Герцагавіны і Фінляндыі. Першы матч адбору беларусы правядуць у кастрычніку гэтага года, завершыцца кваліфікацыя ў чэрвені 2019. Адзначым, што напроста на форум кантынента адправяцца па дзве зборныя з групы. Таксама да іх дададуцца чатыры лепшыя каманды, якія занялі трэція месцы ў сваіх квартэтах. Прапускаюць адбор гаспадары - аўстрыйцы, нарвежцы і шведы, а таксама дзеючыя чэмпіёны Еўропы - іспанцы.