Мужчынская зборная Беларусі па гандболе саступіла палякам

20 января 2014

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе ў першым матчы асноўнага раўнда мінімальна саступіла палякам, 30:31. І гэта пры тым, што на 56-й хвіліне беларусы мелі перавагу на 4 мячы. Такім чынам, наша каманда страціла шанцы на выхад у паўфінал. Заўтра Беларусь сустрэнецца з лідарам шасцёркі Францыяй, у сераду гуляем з расіянамі.