Мужчынская зборная Беларусі па гандболе - удзельнік чэмпіянату свету - 2017

16 июня 2016

Пасля дамашняй перамогі 26:24 у Мінску ў першым паядынку плэй-оф супраць Латвіі напярэдадні на выездзе дружына Юрыя Шаўцова прайграла апаненту 26:28. Але дзякуючы большай колькасці мячоў, закінутых на выездзе, выйшла на пяты запар топ-турнір. Такім чынам, зборная Беларусі згуляе ў фінальнай частцы чэмпіянату свету па гандболе другі раз у гісторыі.