Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляла ўнічыю з Сербіяй

19 июня 2017

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе ў апошняй гульне кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы - 2018 згуляла ўнічыю з Сербіяй 27:27. Абедзве каманды яшчэ да старту матча забяспечылі сабе ўдзел у фінальнай стадыі кантынентальнага першынства. У выніку беларусы занялі першае месца ў другой групе.