Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе сёння выязны паядынак адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы - 2022 супраць каманды Італіі. Сустрэча пачнецца ў 8 вечара. "Беларусь 5" пакажа матч у прамым эфіры. На дадзены момант беларусы з шасцю баламі лідзіруюць у квартэце 6. Нашы сапернікі, таксама згуляўшы 4 матчы, зарабілі два балы. У папярэднім вочным супрацьстаянні ў Мінску беларусы над італьянцамі атрымалі перамогу.
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе згуляе на выездзе з Італіяй у рамках адбору на Еўра-2022
29 апреля 2021













