Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе другі матч на чэмпіянаце Еўропы

14 января 2018

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе правядзе другі матч на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі. У саперніках - сярэбраны прызёр планетарнага першынства па гандболе. Пасля перамогі ў гульне з Аўстрыяй наша каманда паспрабуе развіць поспех у супрацьстаянні з Нарвегіяй. Нагадаем, у наступны раўнд выйдуць тры лепшыя каманды групы, таксама ў нашым квартэце французы. Трансляцыя дуэлі беларусаў са скандынавамі пачнецца ў 22:30 на тэлеканале "Беларусь 5".