Мужчынская зборная Беларусі па гандболе адправілася ў Маларыту

7 мая 2014
Каманда правядзе навучальна-трэніровачны збор. Каманда Юрыя Шаўцова рыхтуецца да матчаў плэй-оф за права выхаду на чэмпіянат свету - 2015, у якіх беларусам гуляць супраць зборнай Чарнагорыі. Гэтыя паядынкі пройдуць у чэрвені. Настаўнік выклікаў на збор 19 гандбалістаў - усе прадстаўляюць беларускі чэмпіянат.