Мужчынская зборная Беларусі па гандболе матчам з Аўстрыяй сёння стартуе на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі

12 января 2018

Каб прайсці ў наступны раўнд, трэба займаць як мінімум трэцяе месца ў сваім квартэце. Таксама ў нашай групе В каманды Францыі і Нарвегіі, якіх абгуляць будзе нашмат складаней, чым аўстрыйцаў. Ці атрымаецца набраць важныя ачкі ў першым супрацьстаянні кантынентальнага першынства, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 20:10.