Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ўзяла верх над камандай Партугаліі

23 июля 2013

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ў выязным таварыскім матчы ўзяла верх над партугальцамі - 71:67. Самым дзейсным у складзе беларусаў стаў цэнтравы Арцём Парахоўскі - 16 ачкоў, у Віталя Лютыча - 12, у Юрыя Мішукова - 8.