Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе правядзе сёння другі матч перадкваліфікацыі да чэмпіянату свету

24 февраля 2020
Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе правядзе сёння другі матч перадкваліфікацыі да чэмпіянату свету  2023 года. На пляцоўцы Палаца спорту каманда Расціслава Вергуна згуляе з партугальцамі. Матч пачнецца ў 7 вечара. "Беларусь 5" пакажа гульню ў прамым эфіры. Нагадаем, на старце беларусы разграмілі зборную Кіпра. У наступны раўнд кваліфікацыі з нашага квартэта выйдуць дзве лепшыя каманды.