Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ўпэўнена пачынае прэкваліфікацыю да чэмпіянату свету - 2023

25 февраля 2020
Дзве перамогі ў двух матчах і першае месца ў групе А. Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе ўпэўнена пачынае прэкваліфікацыю да чэмпіянату свету 2023 года. Напярэдадні беларусы ў сталічным Палацы спорту справіліся з Партугаліяй - 72:56. Самы дзейсны - Максім Салаш - 19 ачкоў. 

Наступныя матчы беларусы правядуць толькі ў лістападзе, 26 лістапада прымем Албанію, 30-га Кіпр. Завершыцца адбор у лютым наступнага года.