Мужчынская зборная Беларусі па гандболе рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы

19 декабря 2017

Мужчынская зборная Беларусі па гандболе сабралася ў Стайках, дзе будзе рыхтавацца да чэмпіянату Еўропы. Таксама каманда прыме ўдзел у двух таварыскіх турнірах. 28 і 29 снежня згуляе ў польскім Гданьску, дзе збяруцца гаспадары, Японія і Бахрэйн. 4 студзеня беларусы адправяцца ў Іспанію на 43 міжнародны турнір "Мемарыял Дамінга Барсенаса". Чэмпіянат Еўропы ж стартуе 12 студзеня ў Харватыі.