Мужчынская нацыянальная зборная Беларусі па валейболе рыхтуецца да чэмпіянату Еўропы

9 августа 2019

Стратэгічная задача - выйсці ў Лігу нацый, найбліжэйшая - у плэй-оф чэмпіянату Еўропы. Мужчынская нацыянальная зборная Беларусі па валейболе рыхтуецца да кантынентальнага форуму, які стартуе 12 верасня. Ёсць верагоднасць, што туды адправіцца амаль наймацнейшы склад. Не дапаможа толькі Уладзіслаў Давыскіба.