Мужчынская індывідуальная гонка на чэмпіянаце свету па біятлоне праходзіць у Антхольцы

19 февраля 2020
У гэтыя хвіліны ў італьянскім Антхольцы за п'едэстал чэмпіянату свету вядуць барацьбу біятланісты. У праграме планетарнага форуму - мужчынская індывідуальная гонка на 20 кіламетраў. Першым з беларусаў на лыжню адправіўся Сяргей Бачарнікаў пад 12 нумарам і ўжо паспеў пераадолець тры агнявыя рубяжы. На жаль, дапусціў 5 промахаў. Ледзь пазней на дыстанцыю сыходзіў Антон Смольскі, зараз ён набліжаецца да другога агнявога рубяжа, лёжку прайшоў чыста. Ужо стартаваў і Раман Ялётнаў, з хвіліны на хвіліну пачнуцца спаборніцтвы і для Максіма Вараб'я. Прамую трансляцыю гонкі ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5".