Мужчынская гонка праследавання ў рамках восьмага этапа Кубка свету па біятлоне

13 февраля 2016

Мужчынскую гонку праследавання ў рамках восьмага этапа Кубка свету па біятлоне ў амерыканскім Прэск-Айле выйграў Мартэн Фуркад. Лепшым з беларусаў стаў Уладзімір Чапелін - ён 29-ы. У жаночым пасьюце не было роўных Габрыэле Саўкалавай. Ірына Крыўко паднялася вышэй за ўсіх з беларусак у выніковым пратаколе - 34 радок. Этап прадоўжыцца эстафетамі. Адзначым, з-за моцных маразоў жаночая гонка таксама адбудзецца сёння.