Мужчынскай эстафетнай гонкай сёння працягнецца чэмпіянат свету па біятлоне ў Канціялахці. У беларускай зборнай медалёў пакуль няма. А ўчора ў жаночай эстафеце нашы дзяўчыны занялі сёмае месца. Сёння за Беларусь пабягуць Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў, Дзмітрый Абашаў і Юрый Лядаў. Прамая трансляцыя гонкі ў 18:25 на "Беларусь 2".
Мужчынская эстафетная гонка ў Канціялахці. Прамая трансляцыя ў 18:25 на "Беларусь 2"
14 марта 2015