Масква прымае 4 этап Кубка свету па фрыстайле

15 февраля 2020
Ці зможа Аляксандра Раманоўская паўтарыць поспех Дыр-Вэлі і ўмацаваць свае пазіцыі ў заліку лыжных акрабатаў? Масква сёння прыме 4 этап Кубка свету па фрыстайле, які ўжо па традыцыі пройдзе на Вараб'ёвых гарах. Як і ў ЗША, фінальныя спаборніцтвы пройдуць вечарам. Зборная Беларусі на гэты старт выставіла свой наймацнейшы склад, за выключэннем алімпійскай чэмпіёнкі  Алы Цупер і Станіслава Гладчанкі, якія пакуль аднаўляюцца ў Мінску.

Нагадаем, адразу пасля Масквы  лепшыя лыжныя акрабаты свету збяруцца ў Мінску, дзе 22 лютага пройдзе чарговы этап Кубка. А на наступны дзень - міжнародны турнір па сінхронных скачках.