Маскоўскі "Спартак" паўмільёна еўра выплаціць тульскаму "Арсеналу" за датэрміновае спыненне супрацоўніцтва

9 ноября 2018

Паўмільёна еўра за трэнерскі штаб беларускага спецыяліста Алега Конанава. Маскоўскі "Спартак" менавіта такую суму выплаціць тульскаму "Арсеналу" за датэрміновае спыненне супрацоўніцтва. На такіх умовах клубы заключылі дагавор. Кантракт Конанава з чырвона-белымі будзе разлічаны да канца сезона з опцыяй прадаўжэння яшчэ на год у выпадку траплення ў тройку. Найбліжэйшы матч з "Анжы" стане апошнім для настаўніка ля руля тулякоў.