Марознае і снежнае надвор'е - падарунак для прафесійных спартсменаў і аматараў

22 января 2018

Ацаніць прывабнасць зімовых відаў спорту зараз у поўнай меры могуць і беларусы, а таксама госці нашай краіны. Марознае і снежнае надвор'е стала сапраўдным падарункам для аматараў актыўнага адпачынку. Ва ўсіх рэгіёнах масава пачалі працаваць каткі, лыжныя трасы. Раздолле і для прафесійных спартсменаў, і для аматараў. Андрэй Ястрабаў аб зімовых трэндах.

Для Лізы Грудзінай гэта першы спуск. І першы нумар. Гаворыць, што залатога медаля яшчэ няма, але жаданне перамагчы вялізнае.

Магчыма таму, што ёй усяго 6 гадоў і яна самая юная гарналыжніца Магілёва. І падтрымліваюць яе на адкрытым гарадскім турніры пакуль толькі бацькі. Але ўпэўненая, што ўсё яшчэ наперадзе.

Слаломная траса ў Пячэрскім лесапарку Магілёва з амаль паўметровым слоем снегу гэтымі днямі - ідэальнае месца для спартыўных баталій. З'ехаліся аматары з Віцебска, Мінска. Галоўнае - хуткасць і без памылак. Калі б яшчэ і конкурс на экіпіроўку быў, абавязкова знайшліся б пераможцы.

Такі ажыятаж на спартыўных базах краіны справакавала доўгачаканае зімовае надвор'е. Гэта зусім іншыя эмоцыі і трэніроўкі, пераконваюць юныя спартсмены.

З тымі, хто яшчэ толькі пачынае сваё ўзыходжанне, згодны і тыя, хто ўжо быў на алімпе. Сярод іх і вядомы беларускі біятланіст Сяргей Новікаў. Ён дакладна ведае цану сапраўднаму снегу.

Шашлыкі толькі што з агню, гарбата, бліны - бацькі толькі рады апетыту дзяцей. І на атракцыёны выстраіліся чэргі.

Прычым шматлюдна гэтымі днямі не толькі на базах адпачынку, але і ў парках. Аматарскі хакей, лыжы, канькі, гульні - хто далей кіне валёнкі або трапіць з рагаткі сняжком у мішэнь.

Паркі адпачынку гэтымі днямі ператвараюцца ў сапраўдныя спартыўныя пляцоўкі. Тут і снаўборды, і цюбінгі, і нават снегаходы. Усё для таго, каб адчуць прывабнасць сапраўднай беларускай зімы.

А гродзенцаў гэтымі днямі прымае "Каробчыцкі" алімп. На радасць усяго рэгіёна - 300-метровая навучальная траса, 240-метровы цюбінгавы схіл. Яго адкрыццё стала сапраўдным святам, што супала яшчэ і з Міжнародным днём снегу. Мяркуючы па водзывах аматараў актыўнага адпачынку, атрымалася.

Раней гродзенцы паспяхова папаўнялі алімпійскую скарбонку краіны медалямі ў кіданні молата, у марафонскіх забегах, мастацкай гімнастыцы, вольнай барацьбе і нават кулявой стральбе. Самы час гадаваць сваіх алімпійскіх чэмпіёнаў і ў зімовых відах спорту.

Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, зіма ў Беларусі застаецца ў трэндзе.