Малады беларускі форвард Максім Сушко падпісаў кантракт з клубам НХЛ "Філадэльфія Флаерс"

13 Сакавіка 2018

Ужо з новага сезона ён будзе гуляць за каманду "лётчыкаў". Кантракт падпісаны на тры гады. Адзначым, Максім ужо даўно "ходзіць" у галоўных талентах беларускага хакея. У мінулым сезоне ён выступаў за клуб у Хакейнай лізе Антарыа "Оўэн Саўнд Атак". У 57 матчах ён набраў 55 ачкоў. У эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін Максім распавёў аб важнай падзеі ў кар'еры.

"Філадэльфія" - адзін з самых вядомых і папулярных клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2010-м "лётчыкі" спыніліся за крок ад Кубка Стэнлі. Трафей бралі досыць даўно - у сярэдзіне 70-х. Аднак пастаянна з'яўляюцца ўдзельнікамі плэй-оф.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя