Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі. Беларусь - Славенія 4:1

13 декабря 2019
На "Чыжоўка-Арэне" беларусы сустракаліся з камандай Славеніі. Задачай быў  выхад у элітны дывізіён. На жаль, беларусы ўжо двойчы спатыкнуліся. Яшчэ ёсць шанец выправіць сітуацыю. На сувязі мая калега Крысціна Камыш. 

Толькі што гучаў гімн Рэспублікі Беларусь, а гэта значыць, што наша нацыянальная моладзевая каманда перамагла каманду Славеніі. Лік - 4:1. Гэты паядынак быў вельмі важны для зборнай Дзмітрыя Дудзіка. Наша каманда захоўвае шанцы на выхад у эліту (відэа).