Моладзевая жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Аргенціне

25 мая 2017

Моладзевая жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Аргенціне - 56:74 на турніры памяці Сямёна Халіпскага, які сёння завяршаецца ў мінскім Палацы спорту. У гэтыя хвіліны нацыянальная каманда сустракаецца з Вялікабрытаніяй. Прамую трансляцыю матча вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Нагадаем, турнір з'яўляецца этапам падрыхтоўкі зборнай Беларусі да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў чэрвені.