Моладзевая зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыі ЧЕ-2025 па футболе

24 марта 2023

Моладзевая зборная Беларусі па футболе стартуе 24 сакавіка ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы 2025 года. Дамашні паядынак наша каманда правядзе ў армянскім Армавіры. Сапернік - сціплая Андора, якая пацярпела 14 паражэнняў запар (не можа перамагчы з лістапада 2019 года). Лагічна, што і спецыялісты відавочным фаварытам супрацьстаяння называюць беларусаў. Ці пацвердзяць хлопцы Сяргея Ясінскага свой статус на поле, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Стартавы свісток прагучыць а 15-й гадзіне.