Моладзевая зборная Беларусі па хаккеi сёння сустракаецца са славенцамі

13 декабря 2019
Другое запар паражэнне ў авертайме. Моладзевая зборная Беларусі па хакеі спачатку ў дадатковы час ўступіла Латвіі, 2:3, а напярэдадні з такім жа лікам была слабейшая за Нарвегію. Шанцы на выхад у элітны дывізіён чэмпіянату свету застаюцца, але толькі тэарэтычныя. Трэба разлічваць на асечкі сапернікаў і самім перамагаць. Сёння каманда Дзмітрыя Дудзіка сустракаецца са славенцамі. Пачатак у 19:30, прамая трансляцыя з "Чыжоўка-Арэны" на "Беларусь 5".