Моладзевая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы вярнулася з чэмпіянату Еўропы

17 июля 2017

Тры ўзнагароды і дзявятае месца ў медальным заліку. Моладзевая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы вярнулася з чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Польшчы. На вышэйшую ступень п’едэстала падняўся Дзмітрый Набокаў у скачках у вышыню.

Сярэбраны медаль камандзе прынесла Эльвіра Герман у бегу на 100 метраў з бар'ерамі, другая і Крысціна Ціманоўская на стаметроўцы. Яна выступала і ў бегу на 200 метраў.

Крысціна Ціманоўская, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі (бег на 100 м): "Вельмі радавалася, калі ўзяла серабро. На 200 метраў выходзіла на старт у фінале, ужо таксама настроіла сябе на медаль. Бегла метраў 170 дзесьці трэцяй, але, на жаль, крыху падвялі мяне мае сілы, і ў выніку стала чацвёртай".

Дзмітрый Набокаў, пераможца чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі (скачкі ў вышыню): "Склалася не так, як планавалі. Прыйшлося выкручвацца з сітуацыі, таму што вельмі шмат спробаў было зроблена. Выявілася нестабільнасць тэхнікі. Не той вынік, па які ехалі, але ў цэлым перамог, вельмі рады. Прыемна, вядома, эмацыянальны ўздым вельмі сур'ёзны і ўпэўненасць у сабе, вядома, вырасла".

Акрамя Крысціны Ціманоўскай, у бегу на 200 метраў яшчэ тры лёгкаатлеты з Беларусі спыніліся за крок ад п’едэстала. Яшчэ тры паказалі пяты вынік. Пяць атлетаў паставілі асабістыя рэкорды. Галоўны старт для дарослай каманды ў жніўні. З 5-га па 13-га ў Лондане пройдзе чэмпіянат свету.