Моладзевая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы - 9-я ў медальным заліку чэмпіянату Еўропы

17 июля 2017

Моладзевая зборная Беларусі па лёгкай атлетыцы - 9-я ў медальным заліку чэмпіянату Еўропы, які напярэдадні завяршыўся ў Польшчы. Усяго ў кантынентальным форуме прымалі ўдзел 32 краіны. Беларусы заваявалі 3 медалі. У скачках у вышыню Дзмітрый Набокаў узяў золата, у бегу на 100 метраў Крысціна Ціманоўская - другая, срэбра і ў Эльвіры Герман на стометроўцы з бар'ерамі.