Моладзевая зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе другі матч у рамках "Турніру чатырох"

8 ноября 2019

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе другі матч у рамках "Турніру чатырох" у Бабруйску. У саперніках у гаспадароў аднагодкі з Аўстрыі. У першым туры апанент саступіў датчанам, беларусы ж былі мацнейшыя за Латвію - 1:0. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 16:50 на тэлеканале "Беларусь 5".