Моладзевая зборная Беларусі па хакеі атрымала трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне

13 декабря 2018

З кожным матчам усё больш упэўнена. Моладзевая зборная Беларусі па хакеі атрымала трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне. Турнір праходзіць у Германіі. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі разграміла Аўстрыю 5:0, а сёння беларусы правядуць перадапошні матч супраць галоўных праследавальнікаў - немцаў. Наша зборная апярэджвае саперніка на адно ачко. У элітны дывізіён выйдзе толькі пераможца турніру.