Моладзевая зборная Беларусі па хакеі на хатнім чэмпіянаце свету ўступіла Латвіі

12 декабря 2019
Памыляцца больш нельга! Моладзевая зборная Беларусі па хакеі на хатнім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне ў аўторак уступіла Латвіі, 2:3 у авертайме, і зараз лёс адзінай пуцёўкі ў эліту залежыць не толькі ад нас. Каб заняць першае месца, неабходна выйграваць свае астатнія матчы і чакаць асечак латвійцаў. Сёння яны згуляюць супраць Славеніі, нашы хлопцы будуць супрацьстаяць зборнай Нарвегіі, якая на гэты момант размяшчаецца на чацвёртым радку турнірнай табліцы з трыма баламі ў актыве. "Паўночнікі" перамаглі славенцаў і прайгралі аўстрыйцам.

Стартавае ўкіданне матча Беларусь - Нарвегія на "Чыжоўка-Арэне" ў 19:30. Усе гульні чэмпіянату свету глядзіце ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Завершыцца турнір у нядзелю.