Моладзевая зборная Беларусі па хакеі рыхтуецца да гульні супраць Чэхіі

30 декабря 2015

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі рыхтуецца да апошняга матча ў рамках групавога этапу чэмпіянату свету - гульні супраць Чэхіі. Сустрэча, якая нічога не вырашае для нас, стартуе ў 15:05. Прайграўшы ўчора Расіі, беларусы забраніравалі сабе апошняе месца ў групе, і права застацца ў наймацнейшым дывізіёне каманда будзе аспрэчваць у стыкавых гульнях.