Моладзевая зборная Беларусі па хакеі здабыла другую перамогу на хатнім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне

14 декабря 2019
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі напярэдадні здабыла другую перамогу на хатнім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне. Каманда Дзмітрыя Дудзіка сустрэлася са Славеніяй. Першы перыяд без галоў, у другой трэці гаспадары распячаталі балканскія вароты. Алег Качалоўскі вызначыўся. У пачатку апошняй 20-хвілінкі Андрэй Паўленка і Ілля Салаўёў накаўтуюць аўтсайдара турніру, Протас зрабіў лік 4:0. Шкада, захаваць свае вароты на замку не атрымалася - Бохінц закінуў. Вынік - 4:1.

На гэты момант беларусы на 3-м месцы ў табліцы. Для выхаду ў элітны дывізіён у нядзелю трэба ў асноўны час абгульваць Данію і разлічваць, што ледзь раней Латвія страціць ачкі на сустрэчы з Нарвегіяй, а Аўстрыя спатыкнецца ў бітве са Славеніяй.