Моладзевая зборная Беларусі па гандболе згуляе супраць Катара

28 июля 2015

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў Бразіліі сёння згуляе супраць Катара. Нагадаем, у групавым раўндзе ў сваёй групе беларусы сталі другімі, прапусціўшы наперад толькі шведаў. Сустрэча пачнецца ў 21:30 па беларускім часе. У выпадку выхаду ў чвэрцьфінал беларускія гандбалісты 29 ліпеня згуляюць з пераможцам паядынку паміж камандамі Германіі і Аргенціны. Медальны паядынак за золата пройдзе 1 жніўня.