Моладзевая зборная Беларусі па гандболе з перамогі стартавала на чэмпіянаце свету ў Бразіліі

21 июля 2015

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе з разгромнай перамогі над камандай Галандыі стартавала на чэмпіянаце свету ў Бразіліі. Вынік сустрэчы - 37:25. Беларусы выйшлі ў лідары шасцёркі А, у паралельным матчы шведы ўзялі верх над Тунісам. Са скандынавамі наша зборная згуляе заўтра, 23 ліпеня - з камандай Туніса, 24-га - з расіянамі, завершым групавы этап сустрэчай з Парагваем 26 ліпеня.