Моладзевая зборная Беларусі па гандболе прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету

29 июля 2015
У матчы 1/8 плэй-оф беларусы вырвалі мінімальную вікторыю ў Катара ў авертайме - 36:35. За выхад у паўфінал беларусы паспрачаюцца з камандай Германіі, якая адолела аргенцінцаў 27:18. Пераможца пары за выхад у вырашальны матч згуляе з лепшай зборнай у сустрэчы Іспанія - Данія.