Моладзевая зборная Беларусі па гандболе абгуляла каманду Парагвая

27 июля 2015

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе ў заключным матчы групавога этапу чэмпіянату свету буйна абгуляла каманду Парагвая - 49:16. Беларусы фінішыравалі на другім месцы ў шасцёрцы і згуляюць у 1/8 фіналу з трэцяй дружынай секстэту В - гэта Катар. Сустрэча пройдзе ў нуль гадзін нуль хвілін 29 ліпеня.