Моладзевая зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету сустрэнецца з Парагваем

26 июля 2015

Моладзевая зборная Беларусі па гандболе на чэмпіянаце свету ў Бразіліі сустрэнецца з Парагваем. Нагадаем, пасля перамогі - 41:28 - у матчы супраць зборнай Расіі каманда Алега Шарэйкі гарантавала сабе ўдзел у плэй-оф з другога месца. Беларусы сустрэнуцца ў 1/8 фіналу з трэцяй камандай групы В. Пакуль у прэтэндэнтах Іспанія, Румынія і Катар.