Моладзевая зборная Беларусі па футболе вырывае нічыю ў Чэхіі 1:1

6 сентября 2017

Моладзевая зборная Беларусі па футболе вырывае нічыю ў Чэхіі ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы - 2019 1:1. На 93-й хвіліне за беларусаў вызначыўся Міхаіл Шыбун. Пасля трох матчаў наша каманда з чатырма баламі на другім месцы ў першай адборачнай групе. Сапернікі пакуль правялі менш сустрэч.