Моладзевая зборная Беларусі па футболе прайграла Партугаліі ў кваліфікацыі ЧЕ-2023

7 сентября 2021

Моладзевая зборная Беларусі па футболе прайграла аднаму з фаварытаў - камандзе Партугаліі - у кваліфікацыйным матчы чэмпіянату Еўропы-2023 года. Лік 1:0 на карысць гаспадароў. Адзіны гол партугальцы забілі ў пенальці. Гэта другое паражэнне каманды Сяргея Ясінскага. Тыднем раней, нагадаем, беларусы саступілі Ісландыі. Наступны паядынак наша зборная правядзе дома супраць Грэцыі 8 кастрычніка. Напрамую ў фінальную стадыю моладзевага Еўра-2023 трапяць пераможцы дзевяці адборачных груп, а таксама лепшая з каманд, якія фінішуюць другімі.