Моладзевая зборная Беларусі па футболе атрымала другую перамогу ў адборы на Еўра-2021

20 ноября 2019

21-гадовыя беларускія футбалісты перамагаюць Гібралтар у пятым матчы кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. Каманда Сяргея Яромкі забіла два мячы, якія засталіся без адказу. Вылучыліся Сядзько і Шкурын. Беларусы паднімаюцца на трэцяе месца групы. Да другога радка, які дае права прадоўжыць барацьбу за выхад на кантынентальны турнір, адзін бал. Матч 6-га тура нашы хлопцы правядуць у сакавіку наступнага года ў Нідэрландах супраць лідара секстэту.