Маладзёжная зборная Беларусі па баскетболе з паражэння ад фаварытак стартавала ў другім раўндзе чэмпіянату Еўропы. Нашы дзяўчаты саступілі іспанкам 72:83. Сёння беларускі згуляюць з камандай Грэцыі, а заўтра - са славачкамі. Для выхаду ў чвэрцьфінал трэба заняць мінімум 2-е месца ў квартэце.














