Моладзевая зборная Беларусі на чэмпіянаце свету саступіла Чэхіі 5:6

31 декабря 2017

Моладзевая зборная Беларусі на чэмпіянаце свету ў Бафала ў крайнім матчы групавога этапу саступіла Чэхіі 5:6. Каманда Юрыя Файкова заняла апошняе месца ў квінтэце В. За захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне беларусам трэба будзе сустрэцца з Даніяй або Славакіяй. Гульні серыі да дзвюх перамог пройдуць 2, 4 і, калі спатрэбіцца, 5 студзеня.