Міжнародны алімпійскі камітэт не мае пацверджаных прэтэнзій да Беларусі адносна парушэнняў галоўнага зводу законаў - Алімпійскай хартыі. Гэта заявілі сёння ў НАК нашай краіны напярэдадні нарады па падрыхтоўцы спартсменаў да найбліжэйшых форумаў у Токіа і Пекіне. Таму спробу некаторых асоб да ўвядзення санкцый супраць нашага спорту і забарону беларускага флага на Алімпіядзе ў Японіі можна назваць бесперспектыўнымі. Наша краіна ўносіць вялікі ўклад у развіццё спорту і алімпійскага руху. 96 беларусаў значацца алімпійскімі чэмпіёнамі і прызёрамі, і гэта толькі за нашу суверэнную гісторыю. Нашы спартсмены працягваюць рыхтавацца да галоўных стартаў і спадзяюцца на высокі вынік. Планы на Токіа - у наступным сюжэце.
Расказвае Мікалай Стула.













