МАК пазбавіў украінку Вікторыю Церашчук бронзавага медаля Гульняў Пекіне ў 2008-м

2 марта 2017

Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў украінку Вікторыю Церашчук бронзавага медаля Гульняў у Пекіне 2008 года. Тады ў сучасным пяцібор'і 4-й стала беларуска Анастасія Пракапенка. У пробе Церашчук выяўлены турынабол. У спартсменкі ёсць 21 дзень на тое, каб падаць апеляцыю. Пры лепшым збегу акалічнасцяў для Беларусі Пракапенка стане трэцяй, а медаль атрымае толькі ў тым выпадку, калі праходзіла тэст на допінг у Пекіне.